Ко́чышчы. Сустракаецца таксама варыянт Ко́чышча, н. (, ) — аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці, каля меліярацыйных каналаў, у тым ліку канавы Шыра. Адміністрацыйны цэнтр Качышчанскага сельсавета. Насельніцтва 450 чал. (2004). Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Старое Высокае — Ельск.
Гісторыя Упершыню Кочышчы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павета Менскага ваяводства. Паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1567).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кочышчы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала драўляная царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Кочышчах дзейнічала царква, працавалі школа і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці. У 1917 тут адкрылася школа.
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1795 — 41 двор, 200 жыхароў XIX стагоддзе: 1816 — 54 двары; 1885 — 56 двароў, 336 жыхароў; 1897 — 608 жыхароў (паводле перапісу) XX стагоддзе: 1908 — 118 двароў, 670 жыхароў; 1917 — 725 жыхароў; 1924 — 1010 жыхароў; 1940 — 135 двароў; 1959 — 408 жыхароў (паводле перапісу), 1998 год — 178 двароў, 474 жыхары XXI стагоддзе: 2004 — 176 гаспадарак, 450 жыхароў
Памятныя мясціны Брацкая магіла партызан. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Вядомыя асобы Кацярына Дзям’янаўна Семянюк (1922 — ?) — беларускі педагог, удзельніца партызанскага руху. Заслужаная настаўніца Беларускай ССР.
Літаратура
— С. 440.
Спасылкі
Катэгорыя:Качышчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ельскага раёна