Алесь Змага́р (сапр.: Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч; , в. Цараўцы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — , Фларыда, ЗША) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.
Біяграфія Брат (па маці) пісьменніка Янкі Золака (А. Даніловіча). Пасля сканчэння народнай школы ў 1914 прадоўжыў вучобу ў Слуцкай класічнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным часопісе «Прамень».
У лістападзе 1920 разам з бацькам удзельнічаў у Слуцкім паўстанні, за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на 2 гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыехаў у Менск. Дзякуючы дапамозе пісьменніка Р. Мурашкі Змагару ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў.
У 1925—30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні МВПІ. Пасля сканчэння вучобы настаўнічаў на станцыі Радашковічы. У снежні 1940 года быў мабілізаваны ў войска.
У часы нямецкай акупацыі працаваў журналістам у рэдакцыі «Беларускай газеты». Потым настаўнічаў, быў інспектарам беларускіх школ у Радашковіцкім, Лідскім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (27.6.1944, Мінск).
У 1944 годзе выехаў з Беларусі. Жыў у Аўстрыі, дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх школ.
З 1949 года ў Францыі, уваходзіць у склад Рады БНРЗмагар Алесь (Яцэвіч Аляксандр), выконвае абавязкі першага сакратара Рады БНР, кіраўніка французскай секцыі Рады.Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс Узначальваў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух»; удзельнічаў у выданні часопіса «Баявая ўскалось» і «За волю». У 1956 эміграваў у ЗША. Жыў у Кліўлендзе, дзе выдаваў газету «Незалежная Беларусь». Быў старшынёй Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху. Апошнія гады правёў у Фларыдзе.
Творы
Кнігі Вызвольныя шляхі = The paths of liberation. — Кліўленд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1965. — 63 с. Да згоды: Вершы = To an agreement: Byelorussian Verses. — Кліўленд: выдавецтва Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось», 1962. — 64 с. Да згоды: Вершы. [Выд. 2]. — Кліўленд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1962. — 63 с. Дзень Маці: П'еска. — Кліўленд, 1964. — 5 с. Змагарны шлях. — [Кліўленд, 1962]. — 3 с.П'еса-мантаж Лесавіка: Апавяданьні. — Клевэланд: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1973. — 65 с. Мае ўспаміны. — ЗША: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1985. — 128 с. Рэпка: Казачны абразок. — Лінц, 1946. — 19 с. Случчакі: Апавяданьне. — Зальцбург, Аўстрыя: выданьне аўтара, 1947. — 24 с. Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 1. Край дзіваў, сьпеваў і красы: 1 st Part. St. Petersburg. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 366 с. Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 2. Незалежнасьць = Independence. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1988. — 398 с. Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 3. Да зброі = With Arm. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 338 с. Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 4. Пад сьцягам Пагоні. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 346 с.
Публікацыі Блаславі, матуля! // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1962. — № 4. — сьнежань. — С. 28—30. Вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1960. — № 1. — С. 23—28; 1960. — № 2. — чэрвень. — С. 27. Вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1965. — № 7. — С. 30. Два вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1979. — № 23. — С. 5. І было ўвосень / А. Валошка // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — сьнежань. — С. 13 Лесавікі // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — чэрвень. — С. 21—26, 28. Мітрапаліт Андрэй і вуніяты / А. Яцэвіч // Беларускі Голас. — 1982. — № 305. — С. 3. Над магілай // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1964. — № 6. — С. 26. На лекцыі беларускае літаратуры ў БДУ ў 1929 годзе // Моладзь. — 1952. — № 27. — С. 3—5. Папугай // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1963. — № 5. — С. 20. Песьня // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1965. — № 8. — С. 33. Смуткам плешчуць хвалі // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1962. — № 4. — сьнежань. — С. 11. То быў млаўны дваццаты год // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — сьнежань. — С. 19. Харватка // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1967—1968. — № 10—11ю — сьнежань—сакавік. — С. 14. Янг Пунг // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1979. — № 23. — С. 19.
Песні на вершы Алеся Змагара Бард Андрэй Мельнікаў частку песень альбома "Песьні выгнаньня" напісаў на вершы Алеся Змагара.
Літаратура
Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 201-213. // на pawet.net
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне