Маля́цічы (, ) — аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Маляціцкага сельсавета. Насельніцтва 443 чал. (1997). Знаходзяцца за 25 км на паўночны захад ад Крычава, за 1 км ад чыгуначнага раз'езду Маляцічы (лінія Орша — Крычаў); на шашы Ермакоўка — Крычаў.
У кан. XVIII ст. архібіскуп С. Богуш-Сестранцэвіч збудаваў тут касцёл Святога Станіслава — паменшаную ў 32 разы копію базілікі Св. Пятра ў Рыме С. 435—436..
Назва На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Маляцічы» ўтварыўся ад прозвішча Маляціч з асновай «моль» С. 341.. Паводле падання, назва паселішча пайшла ад слова «немаўля»: першыя пасяленцы былі невялікага росту.
Таксама сустракаецца форма назвы Малятычы.
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Маляцічы (Малецічы) як сяло, цэнтр маёнтка ў складзе Мсціслаўскага ваяводства датуецца 1639. У гэты час тут было 13 двароў, дзейнічаў касцёл, царква, быў порт на рацэ Чорная, ладзіўся кірмаш. У 1684 Маляцічы сталі цэнтрам маёнтку і воласці, у 1706 атрымалі статус мястэчка.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) каля Маляцічаў на рацэ Чорная Натапа расійскае войска пад камандаю М. Галіцына разбіла авангард шведскай арміі. За гэты бой М. Галіцына ўзнагародзілі ордэнам Андрэя Першазванага, а ў гонар перамогі выбілі медаль (захоўваецца ў Крычаўскім краязнаўчым музеі). Згадваецца ў 1758 годзе як мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛНГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 35, с. 342..
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Маляцічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Мясціна знаходзілася ва ўладанні архібіскупа, потым мітрапаліта С. Богушу-Сестранцэвіча, які збудаваў тут новы касцёл — паменшаную ў 32 разы копію базілікі Св. Пятра ў Рыме. Станам на 1780 у мястэчку было 40 двароў.
thumb|Панарама мястэчка, пач. XX ст.
Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1835 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі Маляціцкі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1880 у мястэчку было 62 двары, існавалі вадзяны млын, сукнавальня, лячэбніца, народнае вучылішча, царква, малітоўная школа, 10 крамаў. У кан. XIX — пач. XX стст. працавалі земскае вучылішча, бальніца, пры школе існаваў інтэрнат, які абслугоўвалі кухарка і вадавоз. На 1910 — было 110 двароў.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Маляцічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У жніўні 1919 г. у Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічалі каля 300 чал.Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 130. У 1924 г. Маляцічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. У 1934 г. бальшавікі злачынна зруйнавалі помнік архітэктуры — касцёл Св. Станіслава.
Станам на 1940 г. у вёсцы жыло 502 чалавекі ў 97 дварахМолятичи .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было спалена 97 двароў, забіта 210 чалавек.
Станам на 1972 г. у вёсцы 94 двары.
Насельніцтва XVII стагоддзе: 1639 — 28 муж. XVIII стагоддзе: 1780 — 255 чал. XIX стагоддзе: 1859 — 213 чал.Malatycze // S. 942.; 1880 — 327 чал. XX стагоддзе: 1910 — 428 чал.; 1940 — 502 чал.; 1972 — 308 чал.; 1997 — 443 чал.Уладзімір Бянько. Маляцічы // С. 63.
Інфраструктура У Маляцічах працуюць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, пошта.
Эканоміка Рамонтныя майстэрні, піларама.
Вядомыя асобы Міхаіл Ціханавіч Казлоўскі (1903—1972) — вучоны-хімік, акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР — С. 433.
Турыстычная інфармацыя thumb|Касцёл Св. Станіслава
Славутасці Могілкі: яўрэйскія, старыя праваслаўныя
Страчаная спадчына Касцёл Св. Станіслава і кляштар дамініканцаўТамара Габрусь. Святыні ордэна прапаведнікаў // «Наша Вера» № 1 (27), 2004. (XVIII ст.)
Літаратура
Раентава, В. П. З гісторыі вёскі Маляцічы Крычаўскага раёна // «Магілёўская даўніна» № 1, 1994. С. 92—93. Malatycze // S. 942.
Спасылкі
мяст. Маляцічы на Radzima.org Віталь Сямашка. Маляцічы: «Працуюць. Малайцы! І бяз грошай можна рабіць» // «Радыё Свабода», 6 лістапада 2007.
Катэгорыя:Маляціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крычаўскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства