Зна́мя. Сустракаецца таксама варыянт Ста́рцавічы, мн. (, , да 1964 года — Ста́рцавічы) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Знаменскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца каля ракі Лакнея, за 18 кіламетраў на захад ад Слуцка, за 123 кіламетры ад Мінска, за 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Сярэднікі.

Гісторыя 30 ліпеня 1964 года вёска Старцавічы была перайменавана ў вёску ЗнамяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР».

Насельніцтва 699 жыхароў, 277 двароў (1997)

Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Амбулаторыя Аптэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Канстанцін Фёдаравіч Барысавец (нар. 1921) — беларускі савецкі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Павел Андрэевіч Місько (1931—2011) — беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст. Іван Міхайлавіч Пратасеня, (нар. 1931) — беларускі графік-акварэліст.

Зноскі

Літаратура .

Спасылкі

Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Слуцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна

Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі