Крыштаф Зяновіч (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ашмянскі земскі маршалак з 1687 і староста з 1701, вялікі пісар літоўскі (1703—1709), ваявода менскі (з 1709).
Палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнік Алькеніцкай бітвы 1700.
Сям’я З шляхецкага роду Дэспат-Зяновічаў герба «Дэспат», сын Станіслава і Амаліі Альжбеты фон Герберштэйн.
Быў двойчы жанаты: з Тэрэзай Коцел (сястра троцкага ваяводы Міхала Казіміра Коцела), а потым з Брыгідай Швыкоўскай.
Меў дачок Тэрэзу, жонку ашмянскага войскага Караля Сулістроўскага, і Амелію, якая выйшла замуж спачатку за мсціслаўскага старосту Аляксандра Валовіча, а потым за Міхала Хлусовіча.
Літаратура
Спасылкі Wielka Genealogia Minakowskiego
Крыштаф, ваявода менскі Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ашмянскія