Кладонія бясформенная (Cladonia deformis) — від грыбоў сямейства Кладоніевыя.
Распаўсюджанне і экалогія Расце на глебе, багатай арганічнымі рэчывамі, на гнілой драўніне, раслінных рэштках, у светлых хваёвых і мяшаных лясах, на тарфяных балотах.
У Беларусі сустракаецца паўсюдна, але невялікімі купінкамі.
Біялагічнае апісанне Слаявіна кусцістая. Першасная слаявіна часцей рана знікае, але часам захоўваецца доўга, створана моцна зрэзанымі жаўтавата- або зеленавата-шэрымі лускавінкамі розных памераў. Падэцыі да 8 см вышыні, сярніста-жоўтыя, цыліндрычныя, простыя, у верхняй частцы звужаныя або пашыраныя ў правільныя сцыфы з суцэльным або праліфіцыруючым краем.
Паверхня падэцыяў пакрыта жаўтлява-шараватым каравым пластом пры аснаванні, часам ён даходзіць да сярэдзіны падэцыяў. Астатняя іх частка прыпудрана парошыстымі сарэдыямі сернага або саламяна-жоўтага колеру. Пладовыя целы (апатэцыі) ярка-чырвоныя, сустракаюцца рэдка, размяшчаюцца па краю сцыф. Споры эліпсоіднай формы, 8-10×2,5-3,5 мкм.
Выкарыстанне Утрымлівае уснінавую кіслату і цэарын. Валодае антымікробнай актыўнасцю.
Літаратура
Кабзар Н. Кладонія //
Катэгорыя:Кладонія