Не́вель (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на шашы , на мяжы з Украінай. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавета. У вёсцы знаходзіцца міждзяржаўны памежны пункт пропуску ва Украіну (дазволены праход і праезд толькі грамадзянам Беларусі і Украіны, — на ўкраінскім боку размешчана сяло Прыкладнікі).
Гісторыя
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 633 чалавекі ў 153 дварахНевель .
У снежні 1942 года і маі 1943 года ў 1941—1944 гадах гітлераўцамі было спалена 150 дамоў, забіта 214 чалавек.
Планіровачная структура Вёска мае дзве вуліцы.
Інфраструктура Працуе крама.
Транспарт У вёсцы знаходзяцца прыпыначны пункт аўтобуснага маршруту Пінск—Семехавічы, а таксама канцавы прыпыначны пункт аўтобуснага маршруту Пінск—Невель.
Насельніцтва 352 чалавекі (па перапісу 2009 года).
Цікавыя факты Праезд у суседнюю вёску Семехавічы магчымы толькі грамадзянам Беларусі праз тэрыторыю Украіны (маецца своеасаблівы тэрытарыяльны «апендыкс» Украіны, які заходзіць у тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, і пакінуты з часоў СССР), або ў аб'езд — па лясных дарогах. У Пскоўскай вобласці Расіі, за 724 кіламетры (па аўтадарозе) ёсць горад з такой жа назвай — Невель.
Спасылкі
Катэгорыя:Хойнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі