Вячаслаў Ксенафонтавіч Зубовіч (нар., Растоў-на-Доне, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1987).

Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1955). З 1960 г. у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 намеснік дырэктара). Навуковыя працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Літаратура

Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі