Зульфія Ісраілава (псеўданім — Зульфія) (,  — , ) — узбекская савецкая эса, , . Народная паэтэса Узбекскай ССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Член КПСС з 1953 года.

Творчасць У сваёй мастацкай творчасці Зульфія апявала свой народ і яго шматвяковыя традыцыі. У яе творчасці праслаўляецца маці — захавальніца сямейнага агменю.

Таленавітая паэтэса і пісьменніца, тонкі знаўца чалавечых душэўных памкненняў, стварыла творы розных жанраў: паэмы, балады, элегіі, лірычныя вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстычныя артыкулы і газетныя карэспандэнцыі. Шматлікія яе вершы былі прысвечаны барацьбе за мір і сяброўства народаў СССР. У гады вайны яна пісала патрыятычныя вершы. Ёю таксама былі напісаныя лібрэта да опер узбекскіх кампазітараў, напрыклад лібрэта оперы «Зейнаб і Аман». Таксама ёю была напісаная п'еса-казка па матывах паэмы «Семург», напісанай яе мужам Хамідам Алммджанам.

Найбольш вядомымі вершамі паэтэсы з'яўляюцца: «Хулькар» (1947), «Я спяваю світанак» (1950), зборнік вершаў «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Дар даліны» (1966), «Мая вясна» (1967), «Вадаспад» (1969).

Пераклала на ўзбекскую мову верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?».

Зборнікі на беларускай мове Лірыка. — Мн., 1967 Такое сэрца ў мяне. — Мн., 1985

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

Катэгорыя:Народныя паэты Узбекскай ССР Катэгорыя:Узбекскамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Паэтэсы Узбекістана Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі