Ажы́на — у крыніцы пад назвай , Ажына шызаяНазва згодна з , Маліна шызая (Rubus caesius) — паўкустовая расліна з роду сямейства Г. У. Вынаеў. Ажына //  — С. 42.

Назва Таксама вядома пад народнымі назвамі — чо́рная малі́на, яжы́на, жа́вікі, ажавінаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, жаві́на, ажы́ннік, скарбары́ха, ажына шызая, ажыны, чорныя маліны Ботанический словарь, Спб, 1878Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, жавіннік, ежавіны, сербаліны.

Батанічнае апісанне

Куст ці паўкуст, які дасягае 60—150 см у вышынюДикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. —159 с., 16 л. ил.. Надземныя парасткі двухгадовыя, цыліндрычныя, ляжачыя альбо ўздымаюцца, часта дугападобна сагнутыя, з жоўта-зялёнымі гладкімі або апушанымі галінкамі і шматлікімі невялікімі шыпамі няправільнай формы, фіялетава-шызыя, звычайна пакрытыя шыпамі і шчацінкамі, пакрытыя васковым налётам. Верхавіны парасткаў, прыгінаючыся да паверхні глебы, здольныя укараняцца.

Лісце чаргаванае, падзеленае на тры долі, з ланцэтнымі прылісткамі і пакрытымі шыпамі хвосцікамі 4-7 см даўжынёй, з зубчастымі бакамі, з абодвух бакоў апушаныя, пафарбаваны ў светла-зялёныя тоны. Сярэдні лісцік буйнейшы за бакавыя, часта трохлопасцевы.

Кветкі двухполыя, параўнальна вялікія, дыяметрам да 3 сантыметраў, з лямцавымі зялёнымі чашачкамі і белымі, шырока-эліпсападобнымі пялёсткамі, у негустой шчыткападобнай гронцы на канцах сцёблаў і галінак, з’яўляюцца позна і неадначасова. Кветканосы доўгія, тонкія. Завязь голая, верхняя. Тычынкі амаль роўныя па даўжыні песціку.

Карэнішча шматгадовае.

Плады (ягады) — цьмяна-чорныя, з шызым васковым налётам, сакаўныя шматкасцянкі з буйнымі пляскатымі костачкамі. Ядомыя, салодкія.

Распаўсюджанне і экалогія

Пашырана ў краінах Заходняй Еўропы, у Малой Азіі, Іране, Заходняй Сібіры, Каўказе, Крыме. На Беларусі трапляецца ўсюды, асабліва на Палессі. Апісана з Еўропы.

Расце ў падлеску змешаных і лісцяных лясоў, у ярах, на высечках, па берагах рэк, азёр і ручаёў на заліўных лугах і палях, у хмызняках — утварае густыя непраходныя зараснікі.

Ценевынослівая расліна. Перыяд цвіцення расцягнуць з мая па жнівень, плады спеюць праз 4—6 тыдняў пасля цвіцення.

Агратэхніка Культура сартавой ажыны магчыма ў раёнах, дзе гадавая сума дадатных тэмператур перавышае 2200 °C, а сярэдні абсалютны мінімум не ніжэй за −28 — −29 °C. Пры −17 °C расліна патрабуе ўкрыцця на зіму. Пад ажыну адводзяць мясціны цёплыя, якія добра праграваюцца і ахаваны ад вятроў. Добры рост і пладанашэнне кустоў магчымы на вільготных, але не пераўвільготненых, урадлівых і глыбока дрэніраваных глебах лёгка- і сярэднесугліністага механічнага складу.

Догляд раслін нескладаны. Глебу каля раслін трымаюць у рыхлым і чыстым ад пустазелля стане. Двухгадовыя парасткі, якія адпладаносілі, выразаюць. Сцелістыя і паўсцелістыя аднагадовыя парасткі прыгінаюць на зіму да зямлі і прыкрываюць, а вясной падымаюць і ставяць на шпалеру. Для прамастаячых парасткаў ажыны ўстаноўку шпалеры і прыгінанне кустоў на зіму не праводзяць.

Збор, перапрацоўка і захоўванне

Ягады ажыны паспяваюць неадначасова. Іх збіраюць у некалькі прыёмаў. Спелыя ягады лёгка аддзяляюцца ад чашачкі разам з пладаложам. Плады ажыны амаль не мнуцца пры ўборцы, адрозніваюцца добрай транспартабельнасцю і добра захоўваюцца пры нулявой тэмпературы.

Збіраюць плады уручную ў маленькія 3—5-кілаграмовыя кошыкі. Свежыя плады захоўваюць на працягу трох-пяці дзён. Сушаць іх на сонцы або ў агнявых сушылках пры тэмпературы 55—60 °C. Высушаныя плады працяглы перыяд не губляюць сваіх смакавых і пажыўных якасцей. Захоўваюць іх у кардонных скрынях або папяровых мяшках.

Хімічны склад Плады ўтрымліваюць цукры (6—6,8 %), яблычную, цытрынавую, вінную і саліцылавую кіслоты, дубільныя і азоцістыя злучэнні, мінеральныя рэчывы, вітаміны С, Е і карацін. Насенне ўтрымлівае 9—12 % тлустага алею.

Гаспадарчае значэнне Харчовая, меданосная, лекавая, кармавая, фарбавальная, таніданосная, дэкаратыўная расліна.

У медыцыне Лекавая расліна. Ягады, карані, лісце, якія збіраюць у жніўні-верасні, з’яўляюцца слабільным і патагонным сродкам. Ягады расліны багатыя цукрамі, вітамінамі, карацінам, танідамі.

У народнай медыцыне плады здаўна цэняцца як кровеачышчальны, супрацьгліставы сродак і сродак, які паляпшае перыстальтыку кішачніка. Пладамі лечаць катар кішак, болі ў страўніку, крывавы панос. Яны лічацца супрацьгніласным сродкам. Лісце ажыны ў сумесі з кветкамі календулы, травой хвашчу, вярбы і дубовай карой рэкамендуюцца пры запаленнях скуры, лішаі, экзэме, грыбковых хваробах. Карані, выкапаныя вясной і звараныя з мёдам, рэкамендуюцца ад вадзянкі, з іх здабываюць сок, які валодае мачагоннымі ўласцівасцямі. Лісце ўжываюць як патагонны і анціцынготны сродак, для паласкання горла пры ангінах, парашок з лісця — для засыпання ран. Адвар галін п’юць пры неўрозах і аддышцы.

У кулінарыі

Плады ажыны сакавітыя, аднак валодаюць менш высокімі смакавымі якасцямі, чым у іншых прадстаўнікоў роду. Маладое лісце ажыны выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі сурагату чаю.

Плады ўжываюць у ежу свежымі і сушанымі, выкарыстоўваюць таксама для гатавання варэння, сіропаў, віна, безалкагольных напояў, экстрактаў, жэле, мармеладаў.

Іншае Ажына дае пчолам багаты ўзятак нектару і пылку. Дае каля 20 кг з гектара зараснікаў. Мёд светлы, часам з жаўтлявым адценнем, празрысты з прыемным водарам.

Парасткі і лісце ажыны ўтрымліваюць таніды (4—7 %), прыдатныя для дублёння шкур. Сок з пладоў выкарыстоўваюць для падфарбоўкі вінаў, з кіслотамі ён дае чырвоны колер, а са шчолачамі — сіні. Ён прыдатны для афарбоўкі тканін у фіялетавы, далікатна-ружовы, карычнева-фіялетавы колеры.

У ладшафтным дызайне

Карэнне ажыны здольна ўмацоўваць яры, таму расліна прыдатная для лесамеліярацыйнай працы. Як дэкаратыўная расліна ажына прыдатная для вертыкальнага азелянення, прыкрыцця сцен і альтанак.

У культуры

У 1964 годзе выява ажыны была выкарыстана на паштовай марцы СССР, у 2004 годзе — на паштовай марцы Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Спасылкі Ожина сиза

Rubus caesius L. (Ежевика сизая) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Маліна Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ягадныя культуры Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны на марках