Дзіяна Балыка (, горад Палярны, , РСФСР) — рускамоўная паэтэса, журналіст, драматург.
Біяграфія З 1986 года жыве ў Беларусі. У 2001 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ. У 2000 годзе працавала ў Нью-Ёрку ў газеце «Новое русское слово» і на радыё «People wales», у Мінску выдавала газету «В десятку» і «Альфа-афіша» (2001—2002). У 2004 годзе паступіла на завочнае аддзяленне Літаратурнага Інстытута ў Маскве.
Творчасць
Паэтычныя зборнікі «Много-много дней» (1999) «Окна настежь» (2001) «Убегающая линия» (2003, выдадзены пры дапамозе гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Драматургія «Белы анёл з чорнымі крыламі» (пастаноўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі) «Псіхааналітык для псіхааналітыка» (пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, пераклад на беларускую мову Л.Сіманёнак)
Спасылкі Афіцыйны сайт Дзіяны Балыкі ЖЖ Дзіяны Балыкі
Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Беларусі