Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на рагу вуліц Кастрычніцкай і Савецкай.

Гісторыя

Пабудавана ў 1815 годзе як уніяцкая царква па праекце архітэктара Аляксандра Градзецкага на падмурку старажытнай драўлянай праваслаўнай царквы, датаванай па адных крыніцах 1434, па іншых — 1443 годам.

Ёсць думка, што будынак царквы — гэта перабудаваны тэатр СапегаўУладзімір Цвірка. Зэльва. // Звязда, 31 жніўня 2018. .

У 1860-я гады царква была адрамантавана інжынерам Леанардам КржыжаноўскімКулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48.

У 1904—1909 гадах перабудавана святарам Іосіфам Янкоўскім на сродкі Сінода і ахвяраванні вернікаў, па праекце архітэктара Івана ПлотнікаваКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 75. Тады ж была дабудаваная званіца і ў 1910 годзе храм зноў асвячоны як праваслаўны епіскапам Міхаілам.

Доўгі час пастаяннай прыхаджанкай царквы была беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. У памяць аб ёй на тэрыторыі храма ўсталяваны помнік.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.

Архітэктура Помнік архітэктуры з элементамі псеўдарускага стылю. Да цаглянага аднанефавага прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёма далучаны квадратная званіцай і паўкруглая апсіда. Дах двухсхільны. Пад ім па перыметры праходзіць карніз. Аконныя праёмы прамавугольныя. Званіца невысокая, двух’ярусная, з лучковымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане.

Унутраная планіроўка амаль цалкам зменена. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геаметрычным арнаментам. Алтарная частка вылучана 2 выступамі-пілонамі ў форме порцікаў на 3 калонах. Столь плоская, падшыўная.

Літаратура

— С. 224

— С. 184—185. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Зэльвы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1815 годзе Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1815 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі