Вадзім Юр'евіч Паноў () — расійскі пісьменнік-фантаст. Аўтар цыклу кніг «Тайный город» (гарадское фэнтэзі), «Анклавы» (кіберпанк), «La Mystique De Moscou» (гарадское фэнтэзі) і «Герметикон» (стымпанк).
Біяграфія Вадзім Паноў нарадзіўся 15 лістапада 1972 года ў «класічнай сям'і ваеннага ўзору». Часта мяняў месца жыхарства і школы. У 1983 годзе сям'я Пановых пераехала ў Маскву, дзе Вадзім, скончыўшы школу, у 1989 годзе паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), на факультэт радыёэлектронікі лятальных апаратаў (ФРЭЛА). Падчас вучобы ён актыўна прымаў удзел у дзейнасці студэнцкага тэатра «Зеркало», дзе ў 1994 годзе па яго п'есе быў пастаўлены спектакль «Такія гульні». У МАІ Вадзім сустрэў сваю будучую жонку — Наталлю. У 1995 годзе Паноў скончыў МАІ з дыпломам радыёінжынера.
Літаратурная дзейнасць Панова пачалася ў 2001 годзе, калі быў апублікаваны «фэнтэзійна-гарадскі» раман «Войны начинают неудачники», які паклаў пачатак цыклу «Тайный город», пісьменніку ў той час было 29 гадоў.
Па словах самога Панова: «Мне спадабалася пісаць кнігі, я рады, што мае гісторыі цікавы многім людзям, а таму пасля „Тайного города“ з'явіліся „Анклавы“ і зборнік „La Mystique De Moscou“, містычная серыя, якую я вельмі хачу працягнуць». Пісьменнік рэгулярна праводзіць сустрэчы з чытачамі, дае шмат інтэрв'ю, падтрымлівае стасункі з прыхільнікамі на форуме свайго сайта.
Паноў — бацька двух дачок, Паліны і Ірыны. Жонка пісьменніка, Наталля, першы і самы «суровы крытык» усіх яго твораў. Вадзім Паноў акрамя творчасці займаецца бізнесам.
Творы
«Тайный город» Войны начинают неудачники Командор войны Атака по правилам Все оттенки черного И в аду есть герои Наложницы Ненависти Куколка Последней Надежды Тень Инквизитора Кафедра странников Правила крови (сборник рассказов) Другие боги Борода дьявола Правила крови Совершить невозможное Тиха украинская ночь… (в соавторстве) Королевский крест Царь горы (книга) День Дракона Запах страха Ребус Галла Паутина противостояния Головокружение (роман)
«Анклавы» Московский клуб Поводыри на распутье Костры на алтарях Продавцы невозможного Хаосовершенство
«La Mystique De Moscou» Таганский перекресток (сборник рассказов) Правильное решение Ведьма Половинки Круг любителей покушать Горевестница Дикая стая Берег падающих звёзд Бонсай Таганский перекрёсток Занимательная механика Ручной привод
«Герметикон» Последний адмирал Заграты Красные камни Белого Кардонийская рулетка
«Prime World» Праймашина
Спасылкі
Сайт пісьменніка Вадзім Юр'евіч Паноў на сайце «Лабараторыя фантастыкі» Вадзім Юр'евіч Паноў на сайце «Руская фантастыка» Афіцыйны сайт Тайного города Творы Вадзіма Панова ў бібліятэцы «Фантаст» ЖЖ Вадзіма Панова Вадзім Паноў на «Жывом ТВ» (відэа)
Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя