Ян Караль Дольскі (1637 — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі Падстолі слонімскі з 1656, пінскі падкаморы (1662—1666) і маршалак (1666—1676), адначасова вялікі крайчы літоўскі (1670—1676), вялікі падчашы літоўскі (1676—1685), надворны (1685—1691) і вялікі маршалак літоўскі (з 1691).
Палкоўнік каралеўскі, староста пінскі і ваўкавыскі, адміністратар Аліцкай эканоміі.
Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расіяй, Турцыяй. У 1690 атрымаў ад урада Рэчы Паспалітай зямлю пад Пінскам, дзе збудаваў прадмесце Каралін і бастыённы замак. Фундаваў кляштары і калегіумы піяраў у Дубровіцы ў 1684 і ў Любяшове (Новым Дольску) у 1686.
У канцы жыцця карыстаўся графскім тытулам.
Сям’я Паходзіў з княжацкага роду Дольскіх, сын пінскага харунжага Мікалая і Алены з Ельскіх.
Быў двойчы жанаты: з Альжбетай Астрарог і Ганнай Хадароўскай. 10 дзяцей Яна Караля памерлі ў маленстве, дачка Кацярына выйшла за Міхала Сервацыя Вішнявецкага (пасынак Яна Караля, сын яго другой жонкі Ганны Хадароўскай ад першага шлюбу). Ян Караль быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Дольскіх, маёнткі роду адышлі да Вішнявецкіх.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Дольскіх
Ян Караль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты пінскія Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Адміністратары Аліцкай эканоміі Катэгорыя:Маршалкі земскія пінскія Катэгорыя:Падкаморыя пінскія Катэгорыя:Падстоліі слонімскія