Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (, г. Бугуруслан, Арэнбургская вобласць, Расія — Памяти Вениамина Иосифовича Вотякова // Веды. - 2014. - 26 мая. - С. 7, г. Мінск) — беларускі вірусолаг. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Акадэмік НАН Беларусі (1995), АМН СССР (1978, член-карэспандэнт з 1971), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002). Біяграфія Скончыў 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут у 1943 годзе. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 года працаваў ва Уфімскім інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Мечнікава, з 1947 года быў навуковым супрацоўнікам . З 1950 года ў Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: у 1950—1986 дырэктар, у 1986-1998 загадчык аддзела, з 1998 па 2006 - галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая і практычная дзейнасць Стварыў беларускую школу вірусолагаў.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 103 вынаходстваў, а таксама навуковага адкрыцця («З'ява рэгуляцыі імунітэтам пазваночных», 1988).

Аўтар навуковых прац па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні , поліяміэліту, удасканаленні прафілактычных прэпаратаў супраць воспы, шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу, туберкулёзу.

Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў.

Падрыхтаваў 15 дактароў і 39 кандыдатаў навук.

Дакументы В.І.Вацякова (навуковая спадчына і асабістыя дакументы) захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі БеларусьЮркевич О. Ю. Из опыта работы с документами личного происхождения выдающегося учёного-вирусолога // Архівы і справаводства. – 2021. – № 2. – С. 77-81..

Узнагароды і прэміі Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), «Знакам Пашаны» (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), медалямі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі».

Асноўныя працы Западный клещевой энцефалит Мн.: Беларусь, 1978 (сумесна з І. І. Протасам, В. М. Жданавым). Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн.: Беларусь, 1990 (у суаўтарстве). Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (у суаўтарстве). Клещевые энцефалиты Евразии. Вопросы экологии, молекулярной эпидемиологии, нозологии, эволюции: монография / В. И. Вотяков, В. М. Злобин, Н. П. Мишаева. — Новосибирск, 2002. — 438 с.

Літаратура

Спасылкі Профіль Веньяміна Вацякова на сайце Нацыянальнай акадэміі Беларусі Веньямін Іосіфавіч Вацякоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Веньямін Іосіфавіч Вацякоў

Некралог В. І. Вацякова на сайце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі

Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Вірусолагі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны