Зыкоўскае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка, за 22 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Зыкова.

Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Плошча вадазбору 27,5 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на поўдні 2 м), пад хмызняком, на ўсходзе разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Возера значна зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Саламірскае і Адводы.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі Зыковское Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстированная энциклопедия. Т. 3-1.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна