Бары́с Васі́льевіч Бату́ра (, ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2000—2008), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Мінскага аблвыканкама (2010—2013). Генерал-маёр рэзерву (2011)Указ Президента Республики Беларусь от 3 ноября 2011 г. № 502 «О присвоении Б. В. Батуре воинского звания» (1/13052).
Біяграфія Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці.
У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаткаў майстрам цэха, інжынерам-тэхнолагам. Займаў шэраг кіруючых пастоў у ворганах дзяржаўнай улады.
З 1973 па 1979 гг. — начальнік Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў кіравання камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1979 па 1983 гг. — намеснік начальніка кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1983 па 1987 гг. — першы намеснік, начальнік вытворчага кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Гродзенскім аблвыканкаме.
У 1987—1990 гг. — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. З 1990 па 1999 гг. — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 да 13 лістапада 2000 г. — намеснік прэм’ер-міністра. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белбізнесбанк». 13 лістапада 2000 г. указам прэзідэнта прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама (заняў вакантнае месца пасля адстаўкі Міхаіла Дражына). 14 лістапада 2000 г. зацверджаны на пост старшыні Магілёўскага аблвыканкама Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.
24 лістапада 2000 года ўказам прэзідэнта № 607 прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 24 кастрычніка 2008 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. 31 кастрычніка 2008 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвертага склікання. 20 мая 2010 года прызначаны на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкамаШапіру прызначылі кіраўніком Гродзенскай вобласці, Батуру — Мінскай «Наша Ніва», 20 мая 2010.
Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускай федэрацыі валейбола. Ганаровы грамадзянін Магілёва (2008).
Узнагароды Дзяржаўныя Ордэн «Знак Пашаны» (1986). Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь (1997). Ордэн Гонару (Малдова; 2004) «за значны ўклад у збудаванне мемарыяльнага комплексу «Шэрпенскі плацдарм», асаблівыя заслугі ў захаванні і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны і ў ваенна-патрыятычным выхаванні маладога пакалення»Указ Президента Республики Молдова от 29 июля 2004 года № 1948 «О награждении орденом «Ordinul de Onoare»] . Ордэн Айчыны II (2007) і III ступеняў. Юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Ганаровая граматы: Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, урада Масквы (2004) «за ўклад у развіццё міжрэгіянальных, гандлёва-эканамічных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Масквой» Распоряжение Правительства Москвы от 10 декабря 2004 года № 2476-рп «О награждении Почётной грамотой Правительства Москвы»
Царкоўныя Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква; 2007)Губернатор Борис Батура награжден орденом Кирилла Туровского . Ордэн Славы і Гонару (Руская праваслаўная царква; 2013)Святейший Патриарх Кирилл: Празднуя 1025-летие Крещения Руси, мы замыкаем связь времен . Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква; 2017).
Сям’я Жанаты.
Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магілёва Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ