Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — вышэйшая службовая асоба Мінскай вобласці. Узначальвае вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнай улады вобласці — выканаўчы камітэт.
Дзеючым старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца Аляксей Іванавіч Кушнарэнка.
Абавязкі Кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, грамадзянскай абаронай вобласці.
Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным Саветам дэпутатаў.
Каардынацыя дзейнасці гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый у гарадах вобласці.
Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
БССР
красавік — ліпень 1938 — Міхаіл Васілевіч Кулагін ліпень 1938 — студзень 1939 — Апанас Фёдаравіч Кавалёў студзень 1939 — студзень 1941 — Андрэй Іванавіч Цёмкін студзень 1941 — ліпень 1944 — Фёдар Пахомавіч Сіляеў ліпень 1944—1948 — Раман Навумавіч Мачульскі 1948 — верасень 1952 — Мікіта Іванавіч Парашчанка верасень 1952 — ліпень 1954 — Мікалай Парфір’евіч Абраменка ліпень 1954 — кастрычнік 1955 — Фёдар Анісімавіч Сурганаў кастрычнік 1955 — красавік 1962 — Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч красавік 1962 — студзень 1963 — Дзмітрый Васілевіч Цябут студзень 1963 — снежань 1964 — Андрэй Ягоравіч Раханаў (старшыня сельскага аблвыканкама) студзень 1963 — снежань 1964 — Анатоль Юліянавіч Дзенісевіч (старшыня прамысловага аблвыканкама) снежань 1964 — 18 чэрвеня 1975 — Дзмітрый Васілевіч Цябут 18 чэрвеня 1975—1983 — Мікалай Андрэевіч Сухій 1983—1986 — Сяргей Сцяпанавіч Лінг 1986—1994 — Альфонс Ільіч Тышкевіч
Рэспубліка Беларусь 1986 — снежань 1994 — Альфонс Ільіч Тышкевіч снежань 1994 — 2 снежня 1998 — Пётр Пятровіч Пётух 2 снежня 1998 — 7 чэрвеня 2007 — Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч 7 чэрвеня 2007 — 20 мая 2010 — Леанід Фёдаравіч Крупец 20 мая 2010 — 8 лістапада 2013 — Барыс Васільевіч Батура 14 лістапада 2013 — 24 мая 2017 — Сямён Барысавіч Шапіра 4 ліпеня 2017 — 29 лістапада 2019 — Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка 29 лістапада 2019 — 10 сакавіка 2025 — Аляксандр Генрыхавіч Турчын 31 сакавіка 2025 — па наш час — Аляксей Іванавіч Кушнарэнка
Спасылкі Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Мінская вобласць