Іорыс Івенс (, , Наймеген — , Парыж) — галандскі рэжысёр дакументальнага кіно, камуніст па перакананнях.
Творчасць З'яўляецца адным з найвялікшых мастакоў-дакументалістаў. Асноўныя матывы творчасці: чалавек за працай, чалавек, які змагаецца з прыродай і сацыяльным прыгнётам. Быў сведкам многіх паваротных падзей гісторыі. Цалкам не цікавячыся дэпрэсіўнымі аспектамі чалавечай дзейнасці, захапляўся барацьбой чалавецтва, яго будаўніцтвам і творчасцю. Прыхільнік напрамку «сінема верытэ», як адлюстравання сацыяльнай рэальнасці, прасоўваў ідэі Дзігі Вертова на Захадзе.
Узнагароды Міжнародная прэмія Міру (1955). Міжнародная Ленінская прэмія (1968).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі European Foundation Joris Ivens Ian Mundell//senses of cinema
Катэгорыя:Кінарэжысёры Нідэрландаў Катэгорыя:Кінадакументалісты