Анісся Давыдаўна Балоціна (, , Магілёўская губерня, Расійская імперыя — , , Вялікабрытанія) — рэвалюцыянерка-народніца 1880-х гадоў.
Біяграфія Падчас вучобы ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ўваходзіла ў гурток нарадавольцаў, удзельнічала ў выданні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры.
12 красавіка 1886 года арыштавана, высланая ў Сібір. Прыняла ўдзел ва ўзброеным выступе ссыльных у Якуцку 3 красавіка 1889 года. Узброенае супраціўленне скончылася тым, што шасцёра ссыльных было забіта, сем паранена, у тым ліку і Балоціна. Ваенна-судовай камісіяй прыгаворана да пазбаўлення ўсіх правоў і пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме, у якой утрымліваліся асабліва небяспечныя палітычныя злачынцы, пасля — у турме на Кары. У верасні 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне. З 1897 года пад наглядам паліцыі ў Шклове.
У 1898 годзе эмігравала. Жыла ў Антверпене (Каралеўства Бельгія , затым пераехала ў Лондан (Вялікабрытанія).
Катэгорыя:Нарадавольцы Катэгорыя:Народнікі