Астранцыя вялікая (Astrantia major) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамым сцяблом вышынёй 50—80 см. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, глыбока раздзеленае на 3—7-ланцэтныя або адваротнаяйкападобныя, па краі буйназубчастыя долі. Сцябловае лісце больш дробнае, з больш вузкімі долямі, кароткачаранковае або амаль сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, белыя або чырванаватыя, сабраны ў складаныя парасонікі дыяметрам 3—4,5 см (краявыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — песцікавыя). Агульная абгортка зорчатая, з 10—20 белых або чырванаватых плевачных падоўжна-лінейных лісцікаў. Плод — рабрысты віслаплоднік з уздутымі лусачкамі.

Пашырэнне Расліны паходзяць з Еўропы і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: грабавыя дубравы і бярэзнікі, хмызняковыя зараснікі. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі. Выкарыстоўваецца ў многіх краінах у якасці дэкаратыўных раслін у садах і на кветніках. Існуе мноства падвідаў і варыяцый гэтай расліныTropicos.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Зацвітае на другі год. Размнажаецца насеннем.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993) і Чырвоную кнігу СССР (1984). Ахоўваецца ў Літве, Латвіі і Расійскай ФедэрацыіАСТРАНЦИЯ БОЛЬШАЯ .

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі АСТРАНЦИЯ БОЛЬШАЯ

Astrantia major // Encyclopedia of Life

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Каўказа Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе