Зоя Францаўна Бальшакова () — беларуская спартсменка і трэнер па веласіпедным і канькабежным спорце. Заслужаны майстар спорту СССР (1952), заслужаны трэнер БССР (1965), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1973). Жонка Барыса Аляксеевіча Бальшакова.

Біяграфія Нарадзілася 25 снежня 1912 года ў Вільні.

З 1951 года — старшы трэнер зборнай жаночай каманды БССР па веласпорце. У 1955 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры. З 1956 года — трэнер па канькабежным спорце (адначасова — старшы трэнер зборнай БССР), з 1971 года — інструктар па юнацкаму спорту ў абласным савеце ФСТ «Дынама».

Чэмпіёнка СССР па веласіпедным спорце ў каманднай гонцы на трэку (1947—1948) і ў шашэйнай каманднай гонцы (1950). Сярод выхаванцаў Э. Матусевіч.

Памерла 16 студзеня 1996 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках (падпахаваная да свайго мужа Барыса Аляксеевіча Бальшакова).

Катэгорыя:Велагоншчыкі Беларусі Катэгорыя:Канькабежцы Беларусі Катэгорыя:Велагоншчыкі СССР Катэгорыя:Канькабежцы СССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР