Dulle Griet (у перакладзе з з.-флам. «Грэта-вар’ятка») — цяжкая бамбарда XV стагоддзя, адзін з нешматлікіх захаваных асобнікаў сярэднявечных каваных гармат. Выраблена ў пачатку XV стагоддзя ў горадзе Гент на тэрыторыі тагачаснай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1452 выкарыстоўвалася пры аблозе Аўдэнардэ, была захоплена жыхарамі горада і знаходзілася наступныя 126 гадоў у гэтым горадзе. Толькі ў 1578 годзе гентцы вярнулі гармату сабе і ўсталявалі на адной з плошчаў горада. Маючы калібр 660 мм, «Грэта-вар’ятка» уваходзіць у шэраг найбуйнейшых у свеце гармат, якія выкарыстоўваюць каменныя ядры.

Літаратура Volker Schmidtchen: Riesengeschütze des 15. Jahrhunderts. Technische Höchstleistungen ihrer Zeit. Teil I. In: Technikgeschichte. Band 44, Nr. 2, 1977, S. 153–173 (164–166).

Катэгорыя:Бамбарды Катэгорыя:Артылерыя калібра 600 мм Катэгорыя:Унікальныя артылерыйскія гарматы Катэгорыя:Аблогавая артылерыя Катэгорыя:Гент Катэгорыя:З’явіліся ў XV стагоддзі