Прэмія Луізы Грос-Хорвіц па біялогіі і біяхіміі — штогадовая прэмія, прысуджаецца Калумбійскім універсітэтам даследчыкам ці групе даследчыкаў, якія зрабілі выбітны ўклад у фундаментальныя даследаванні ў галіне біялогіі і біяхіміі.

Прэмія была заснавана па завяшчанні С. Грос-Хорвіца і названа ў гонар яго маці. Гэтая прэмія была ўпершыню прысуджана ў 1967 годзе.

Станам на 2012 год, 42 (46 %) з 91 лаўрэатаў прэміі былі пасля ганараваны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне (31) ці хіміі (11). Яна разглядаецца ў якасці адной з найважнейшых папярэдніц Нобелеўскай прэміі.

Спіс лаўрэатаў

1960-я (1967) Луіс Федэрыка Лелуар (1968) Хар Гобінд Карана (1969) Макс Дэльбрук (1970) Альбер Клод, Джордж Паладэ

1970-я (1975) Сунэ Бергстрэм, Бенгт Самуэльсан (1978) Дэвід Хантэр Х’юбел, Торстэн Нільс Візел (1979) Фрэдэрык Сенгер, Уолтэр Гілберт (1980) Сезар Мільштэйн

1980-я (1981) Аарон Клуг (1982) Барбара Мак-Клінтак, Сусуму Танегава (1983) Рыта Леві-Мантальчыні, Стэнлі Коэн (1984) Майкл Сцюарт Браўн, Джозеф Леанард Голдстайн (1986) Эрвін Неер, Берт Закман (1987) Гюнтэр Блобель (1988) Філіп Шарп, Томас Чэк (1989) Эдвін Крэбс, Алфрэд Гілман

1990-я (1991) Рыхард Эрнст (1992) Эдвард Льюіс (1997) Стэнлі Бен Прузінер

2000-я (2001) Аўрам Гершко (2005) Ада Ёнат (2006) Роджэр Корнберг (2007) Элізабэт Блэкбёрн

2010-я (2011) Джэфры Хол, Майкл Росбаш, Майкл Янг

Спасылкі Афіцыйны сайт прэміі Луізы Грос-Хорвіц

Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:Узнагароды ў вобласці хімічных навук Катэгорыя:Узнагароды ў вобласці біялагічных навук