Джэнсан Аляксандр Лаянс Батан MBE (; нар., Фроўм, Сомерсет) — брытанскі гоншчык Формулы-1, пілот каманды Vodafone McLaren Mercedes. Уладальнік Прэміі імя Ларэнца Бандзіні і памятныя трафея Хотарна. Чэмпіён Формулы-1 сезона 2009.
Джэнсан Батан пачаў сваю кар'еру ў сезоне 2000 года, выступаючы за каманду Williams, другі свой сезон правёў у камандзе Benetton, які ў 2002 годзе быў набыты канцэрнам Renault і атрымаў новае імя - Renault F1. Пасля двух гадоў у камандзе з Энстоуна, ён перайшоў у BAR, якая ў далейшым была набытая і пераназваная ў Honda. Батан выйграў свой першы Гран-пры ў Венгрыі 6 жнівень 2006, пасля 13 гонак за сваю новую каманду.
Пасля сыходу Honda з Формулы-1 у снежні 2008 года, ён застаўся без каманды на сезон-2009, пакуль Рос Браўн не выкупіў долю каманды ў лютым 2009 года, пасля чаго Батан апынуўся за рулём канкурэнтаздольнага баліда, абсталяванага маторам Mercedes. Ён атрымаў шэсць перамог у першых сямі гонках сезону-2009, паўтарыўшы рэкорд двух іншых пілотаў: Міхаэля Шумахера і Джыма Кларка. На Гран-пры Бразіліі, ён набраў дастатковы адрыў па ачках, забяспечыўшы сабе чэмпіёнскі тытул, а камандзе Brawn GP - Кубак канструктараў у яе першы і адзіны сезон.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Пераможцы Гран-пры Формулы-1 Катэгорыя:Пілоты Формулы-1 з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Англіі Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Williams Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Benetton Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Renault Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на BAR Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Honda Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Brawn Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на McLaren Катэгорыя:Члены ордэна Брытанскай імперыі