Езуіцкая царква Святога Міхаіла () на Нойхаўзэрштрасэ (ням. Neuhauser Straße) у Мюнхене — у свой час адна з галоўных цытадэлей контррэфармацыі. 180px|thumb|злева|Галоўны алтар Будаўніцтва пачалося ў 1583 годзе, але перарвалася падзеннем адной з веж, таму сабор быў асвячоны толькі ў 1597 годзе. У лістападзе 1944 года царква была разбурана бамбёжкай, адноўлена ў 1947-48 гадах. Фасад сабора нагадвае сярэдневяковую ратушу — з-за вострага трохвугольнага франтона, на вяршыні якога знаходзіцца фігура Ісуса. Ля ўвахода ў царкву пад мармуровым парталам стаіць бронзавая статуя архангела Міхаіла, якая была створана яшчэ ў канцы XVI стагоддзя. Акрамя таго, у нішах знаходзяцца 15 статуй заступнікаў гэтага сабора.

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Каталіцкія храмы Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1597 годзе Катэгорыя:Ордэн езуітаў Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:Храмы Мюнхена М