Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў () — беларускі тэатральны рэжысёр.
Біяграфія У 1980 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў акцёрам Купалаўскага тэатра. Пазней заняўся рэжысурай. У 2000 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва — ГІТІС, прайшоўшы стажыроўку пад кіраўніцтвам народнага артыста РФ Леаніда Хейфеца. Працаваў штатным рэжысёрам Купалаўскага тэатра. З 2012 года — мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД).
З 1998 года адначасова працаваў у Беларускай акадэміі мастацтва. Дацэнт. Выкладаў майстэрства акцёра і рэжысуру драмы. Быў мастацкім кіраўніком курса рэжысёраў драмы. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў па рэжысуры драмы.
Да снежня 2021 года быў мастацкім кіраўніком РТБД, звольнены падчас маштабных палітычных чыстакЗвольнілі кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева. 24 снежань 2021. Далучыўся да незалежнай трупы «Купалаўцы», дзе ўжо былі яго жонка Зоя Белхвосцік і дачка Валянціна Гарцуева, якія 26 жніўня 2020 года ў знак пратэсту звольніліся з Купалаўскага тэатра.
З 2022 года разам з сям’ёй жыве і працуе ў Польшчы.
У лютым 2024 года Расія па запыце Беларусі абвясціла акцёра ў міжнародны вышук, праз гэта яго гастрольная дзейнасць абмежавана краінамі Еўрапейскага Саюза.
Сям’я У шлюбе з актрысай Зояй Белахвосцік, мае дачку Валянціну, таксама актрысу.
Творчасць Рэжысёр каля 35 спектакляў у тэатрах Беларусі.
Найбольш значныя пастаноўкі: «Крывавая Мэры» Д. Бойкі (1996), «Дзядзя Ваня» А. Чэхава (1999), «Трыстан і Ізольда» С. Кавалёва (1999), «Брат мой Сымон» А. Казанцава (2000), «Кім» А. Дударава (2001), «Люці» А. Дударава (2003), «Дзіўная місіс Сэвідж» (2003), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (2005), «Івона — прынцэса Бургундская» В. Гамбровіча (2005), «Прымакі» Я. Купалы (2006), «Маэстра» М. Ладо (2006), «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава (2008), «Хам» Э. Ажэшкі (2009), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (2010), «Ня мой» А. Адамовіча, «Ноч Гельвера» І. Вілквіста (2011), «Субота. Нядзеля. Панядзелак» Э. дэ Філіпа (2012), «Людзі на балоце» І. Мележа (2012).
Сярод значных пастановак Гарцуева ў трупе «Купалаўцы» — антыўтопія «Гусі-людзі-лебедзі» (паказ у Варшаве 18 жніўня 2023 года), «Плошча Перамогі» (паводле «СабакіЕўропы» А. Бахарэвіча) і «Валізка» (24-26 чэрвеня 2025 года). Як акцёр сыграў адну з роляў у спектаклі «Камедыя Юдзіфі» (2024).
Прызнанне Пастаноўка Аляксандра Гарцуева «Не мой», у 2010 годзе на сцэне Купалаўскага тэатра, перамагла ў пяці намінацыях на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011): «Найлепшая сучасная пастаноўка па творах беларускіх аўтараў» (Аляксандр Гарцуеў і Алена Калюнова), «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» (Барыс Герлаван і Алена Ігруша), «Найлепшае музычнае афармленне» (кампазітар Алег Хадоска), «Найлепшая жаночая роля» (Святлана Анікей — роля Паліны), «Найлепшы спектакль года» — разам з операй «Набука» (рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ) Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі Аляксандр Гарцуеў на сайце Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Постаці Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі