Фраўэнкірхэ (), афіцыйная назва Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі () — самы высокі сабор Мюнхена, сімвал горада. Фраўэнкірхэ з'яўляецца кафедральным саборам каталіцкай архідыяцэзіі Мюнхена і Фрайзінга.

Гісторыя Будаўніцтва сабора ў стылі готыкі пачалося ў 1468 годзе і скончылася ў 1525 годзе. thumb|злева|Фраўэнкірхэ — унутранае ўбранне

У саборы могуць змясціцца 20 000 вернікаў, на момант заканчэння будаўніцтва насельніцтва Мюнхена складала ўсяго 13 000 чалавек. Вышыня сабора — 99 метраў. Па рашэнні рэферэндуму, які адбыўся ў 2004 годзе, у Мюнхене часова забаронена будаваць будынкі вышэй Фраўэнкірхэ, гэта значыць вышэй за 100 метраў.

Сабор размешчаны непадалёк ад галоўнай плошчы горада - Марыенплац.

Літаратура Peter Pfister (Hrsg.): Die Frauenkirche in München (Schnell, Großer Kunstführer Bd. 235), Schnell & Steiner, Regensburg 2008; ISBN 978-3-7954-2031-4.

Спасылкі Архібіскупства Мюнхен і Фрайзінг (каталіцкае)

Катэгорыя:Храмы Мюнхена Катэгорыя:Каталіцкія храмы Германіі М