Ю́ліус Ро́берт фон Ма́ер (; , Гайльброн — ) — нямецкі ўрач і прыродазнавец. Адукацыю атрымаў у Цюбінгенскам універсітэце, затым навучаўся ў Мюнхене і Вене. Служыў суднавым урачом, адначасова займаючыся навуковымі даследаваннямі.
Біяграфія
З 1842 па 1845 гады апублікаваў асноўныя працы, у якіх развіваліся ідэі пра механічны эквівалент цеплыні, даваўся спосаб яго вылічэння пры дапамозе атрыманага ім «ураўнення Маера», а таксама развіваліся агульныя меркаванні аб законе захавання і пераўтварэння энергіі.
У гісторыі тэрмадынамікі Маер застаўся як аўтар асноўных ідэй, закладзеных у аснову першага пачатку тэрмадынамікі.
Гл. таксама Першы пачатак тэрмадынамікі
Літаратура Хрусталев Б. М. Несенчук А. П. Романюк В. Н. Техническая термодинамика: в 2-х частях. Ч. 1 — Мінск: Технопринт, 2004. — С. 69. — 487 с. — ISBN 985-464-547-9.
Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Медыкі Германіі Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі