Дзераза гадавая (Lycopodium annotinum), або спінулюм гадавы (Spinulum annotinum) — шматгадовая травяністая вечназялёная споравая расліна сямейства дзеразовых.
Назва
Дзераза гадавая, відлак, дзераза Ботанический словарь, Спб, 1878, бабін мур, вілак-дзераза, даршча, селянікаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., бронец.
Батанічнае апісанне
Вечназялёная расліна з доўгім паўзучым галінастым сцяблом даўжынёй да 1,5 метра, якое нясе прамастойныя, дыхатамічна разгалінаваныя парасткі вышынёй 10-30 см. Галінкі пакрыты больш рэдка сядзячымі, чым у дзеразы булавападобнай, лісцям. Лісце без валасістага заканчэння, жорсткае, адагнутае ўніз, вузкаланцэтнае, размешчана ў 5-8 радоў. Каласкі адзіночныя, шчыльныя, сядзячыя, на аблісцелых верхавінках парасткаў.
Спарафілы круглавата-яйцападобныя, завостраныя, верхавінка іх вызубленая. Спарангіі дыяметрам 1,5-2 мм.
Споры прарастаюць цераз 6-7 гадоў. Полавая спеласць гаметафіта настае праз 12 гадоў.
Распаўсюджанне і экалогія Расце ў яловых, радзей хваёвых і чорнаальховых лясах. Ценелюбівая расліна.
У Беларусі сустракаецца паўсюдна, але радзей за іншыя віды дзеразы.
Падвіды Вылучаюць да шасці падвідаў:Данные ITIS Lycopodium annotinum ssp. alpestre (Hartm.) A.Löve & D.Löve Lycopodium annotinum ssp. pungens (Bach.Pyl.) Hultén Lycopodium annotinum var. acrifolium Fern. Lycopodium annotinum var. alpestre Hartm. Lycopodium annotinum var. annotinum L. Lycopodium annotinum var. pungens (Bach.Pyl.) Desv.
Крыніцы
Літаратура
Єлін Ю. Я., Зерова М. Я., Лушпа В. І., Шаброва С. І. Дари лісів. — К.: Урожай, 1979
Спасылкі
Катэгорыя:Дзеразовыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе