Франц фон Штук (; — ) — нямецкі жывапісец і скульптар.
Сын вясковага млынара. Вучыўся ў Каралеўскай школе мастацтваў і рамёстваў у Мюнхене, а затым у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Захапляўся новымі мастацкімі тэхнікамі і жанрамі, разам з Вільгельмам Трубнерам заснаваў у 1892 г. Мюнхенскі сэцэсіён.
З 1895 года Штук — прафесар Акадэміі мастацтваў, сярод яго вучняў — Васіль Кандзінскі, Паўль Клее, Ёзеф Хенгэ, Георг Карс, Паўль Штольрайтэр і Генрых Штрыфлер. У 1906 годзе атрымаў дваранскі тытул. Выдатны прадстаўнік мюнхенскай школы выяўленчага мастацтва, у адным радзе з Францам фон Ленбахам і Фрыдрыхам Аўгустам фон Каўльбахам.
Адчуваў уплыў Арнольда Бёкліна, пісаў карціны на сюжэты са свету фантазій і алегорый, сімвалічныя вобразы, як, напрыклад, «Грэх» (1893) і «Вайна» (1894). Многія з яго буйнафарматных твораў адрознівае двухсэнсоўна-эратычная атмасфера.
У яго вучыўся беларускі мастак Гецал Чорны.
Галерэя
Літаратура Jo-Anne Birnie Danzker u.a. (Hrsg.): Franz von Stuck und die Photographie. Inszenierung und Dokumentation. Prestel, München 1996, ISBN 3-7913-1657-5 (каталог выстаўкі) Claudia Gross-Roath: Das Frauenbild bei Franz von Stuck. VDG, Weimar 1999, ISBN 3-89739-070-1. Birgit Jooss: Ateliers als Weihestätten der Kunst. Der «Künstleraltar» um 1900. Verein zur Förderung der Villa Stuck, München 2002, ISBN 3-923635-45-1.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Скульптары Германіі Катэгорыя:Мастакі-сімвалісты Катэгорыя:Мадэрн Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Германіі