Уільям Генры Беверыдж, барон (; , Рангпур, Індыя (цяпер Бангладэш) — , Оксфард) — англійскі эканаміст, прадстаўнік фабіянства.

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце. З 1919 па 1937 год — дырэктар Лонданскай школы эканомікі і палітычнай навукі. Член Брытанскай акадэміі (з 1937 года). Прэзідэнт Каралеўскага статыстычнага грамадства (1941—1943). Узведзены ў рыцарскую годнасць у 1919 годзе; тытул барона атрымаў у 1946 годзе.

Быў асабістым сябрам брытанскага гісторыка Рычарда Тоўні.

Зноскі

Спасылкі Біяграфія Б. на сайце Лонданскай школы эканомікі на англ. мове

Катэгорыя:Члены Фабіянскага таварыства Катэгорыя:Эканамісты Вялікабрытаніі