Заразі́ха галінастаяНапісанне Заразіха галінастая ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 537. (Orobanche ramosa) — паразітная расліна сямейства заразіхавыя.
Апісанне Кветкі сіне-блакітныя, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — каробачка. У адной расліне заразіхі можа ўтварыцца да 15 тысяч вельмі дробных насенін (маса 1000 сямян — 0,001 г). Распаўсюджваюцца яны ветрам і захоўваюцца ў глебе некалькі гадоў.
Значэнне
Пашкоджвае каранёвую сістэму канопляў і іншых культур. На пашкоджаных каранях з'яўляюцца зорчатыя ўздуцці, з якіх развіваюцца разгалінаваныя мясістыя чырвона-бурыя сцёблы заразіхі галінастай вышынёй 10-20 см. Заразіха галінастая забірае ў раслін вялікую колькасць пажыўных рэчываў і вады, з прычыны чаго сцяблы канопляў не развіваюцца і маюць прыгнечаны выгляд. Ураджай валакна і яго якасць зніжаюцца.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Заразіха Катэгорыя:Расліны-паразіты Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе