Азамкірхэ (; афіцыйна: царква Св. Іаана Непамука) — царква ў Мюнхене, пабудаваная ў 1733—1746 гг. братамі Азам (Космас Даміян Азам і Эгід Квірын Азам).

Яна лічыцца адным з самых значных архітэктурных збудаванняў паўднёванямецкага позняга барока. Царква першапачаткова задумвалася як капэла братоў Азам. Пасля таго, як Эгіду Квірыну ўдалося паміж 1729 і 1733 гг. набыць некалькі размешчаных побач з яго жылым домам зямельных участкаў, ён узвёў у 1733 годзе сумесна са сваім братам Космасам Даміянам царкву Святога Іаана Непамуцкага.

thumb|left|Унутранае ўбранне царквы

Царква будавалася не на заказ, а як прыватная царква ў хвалу Бога і дзеля збаўлення душ архітэктараў. Гэта дазволіла братам будаваць царкву незалежна ад пажаданняў заказчыкаў. Такім чынам Эгід Кверын Азам мог з акна свайго дома бачыць галоўны царкоўны алтар. Хоць царква і была запланавана як прыватная, браты вымушаныя былі адкрываць публічны доступ у яе пасля шматлікіх пратэстаў насельніцтва. Эгід Квірын задумваў царкву як храм пакаяння для моладзі. У ёй знаходзяцца сем спавядальняў з алегарычнымі малюнкамі.

Фасад царквы ў стылі барока ўпісаны ў адзіны шэраг з іншымі будынкамі па вуліцы Зендлінгер і толькі злёгку выступае за яго межы.

Царква Св. Іагана Непамука збудаваная на зямельным участку памерам 22 на 8 м.

Літаратура Richard Bauer, Gabriele Dischinger: München, Asamkirche (Schnell & Steiner Kleine Kunstführer, 1277). Regensburg, 2005, ISBN 3-7954-4028-9. Erwin Schleich: Die Asam-Kirche in München – Ein Beitrag zur Restaurierung im September 1977. Stuttgart, 1977, ISBN 3-7984-0348-1.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Мюнхена Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі барока Катэгорыя:1746 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Германіі Катэгорыя:Каталіцкія храмы Германіі