Сабор святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве на ўзгорку Вавель — кафедральны сабор Кракаўскай архідыяцэзіі каталіцкай царквы Польшчы.
Гісторыя На месцы цяперашняга храма раней размяшчаліся два іншыя будынкі: Кафедральны касцёл св. Вацлава (быў пабудаваны ў 1020 і разбураны чэшскім князем Бржэціславам ў 1038) і асвечаны ў 1142 трохнефны касцёл біскупа і святога велікамучаніка Станіслава Шчапаноўскага. Гэты будынак згарэў ў 1305 годзе, засталася толькі крыпта св. Леанарда.
Некалькі гадоў пазней біскуп Нанкер пачаў будаваць трэці, ужо гатычны храм. Паколькі Кракаў заставаўся да 1609 года сталіцай Польшчы, кафедральны сабор служыў адначасова прыдворным храмам, а ў падземных пахавальнях спачываюць каралі Польшчы.
Вавельскі сабор быў у наступных стагоддзях неаднаразова перабудаваны. Вакол будынка былі пабудаваныя капліцы, сярод іх капліца караля Жыгімонта, шэдэўр рэнесанснай архітэктуры, работы італьянскага дойліда Барталамеа Берэцы (1533).
На званіцы Жыгімонта, пабудаванай у XIV стагоддзі як частка ўмацаванняў Вавельскага пагорка, знаходзіцца звон «Зігмунд», самы вядомы са званоў Польшчы, з’яўляецца нацыянальным сімвалам краіны.
Ў 1399 годзе ў архікафедральным саборы была пахавана каралева Польшчы святая Ядзвіга, а ў XVII стагоддзі пабудаваны ў цэнтры сабора маўзалей святога Станіслава Шчапаноўскага.
Вядомыя асобы
У кафедры пахаваныя амаль усе каралі Польшчы ад Уладзіслаў I Лакетка да Станіслава Ляшчынскага (17 каралёў, у тым ліку 2 каралевы), кракаўскія біскупы і іншыя вядомыя дзеячы. Каралі польскія Святыя Уладзіслаў I Лакеток Казімір III Вялікі Ядвіга Анжуйская Уладзіслаў II Ягайла Казімір IV Ягелончык Ян I Ольбрахт Жыгімонт I Стары Жыгімонт II Аўгуст Стэфан Баторы Ганна Ягелонка Жыгімонт III Ваза Уладзіслаў IV Ваза Ян II Казімір Міхаіл Карыбут Вішнявецкі Ян III Сабескі Аўгуст II Фрыдрых Уладзіслаў III Варненчык Станіслаў Шчапаноўскі Ядвіга
Іншыя Адам Сапега Тадэвуш Касцюшка Юзаф Пілсудскі Уладзіслаў Сікорскі Юзаф Панятоўскі Адам Міцкевіч Лех і Марыя Качынскія Юльюш Славацкі Фелікс Турскі
Крыніцы
Літаратура Skowron Ryszard Wawel. Kronika dziejów; Kraków: Zamek Królewski na Wawelu, 2001, ISBN 83-88476-05-X. Michał Rożek Katedra Wawelska w XVII wieku, Wydawnictwo Literackie; Kraków 1980, ISBN 83-08-00198-X.
Спасылкі
Афіцыйная старонка Віртуальная кафедра Віртуальны шпацыр па кафедры
Катэгорыя:Саборы Польшчы Катэгорыя:Вавель Кракаў Кракаў Катэгорыя:Касцёлы Кракава Катэгорыя:Касцёлы Кракаўскай архідыяцэзіі