міні
Падзенне метэарыта на Урале ў 2013 годзе — падзея, якая адбылася 15 лютага 2013 года. Палёт баліда назіралі ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, а таксама ў паўночных раёнах Казахстана. Метэарыт выбухнуў над Чалябінскам на вышыні 30-70 км прыкладна ў 09:20 па мясцовым часе і выбіў вокны ў будынку. Паводле ацэнкі вучоных Расійскай акадэміі навук, маса метэарыта склала 10 тон. Хуткасць баліда пры падзенні склала ад 20 да 70 кіламетраў у секунду.
З-за выбухнай хвалі пацярпелі каля 1,2 тыс. чалавек. Шпіталяваны па розных даных ад больш за 40 да 112 чалавек. Двое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі. Шмат траўмаў было ад выбітага шкла. Выбухная хваля пашкодзіла будынкі. Матэрыяльная шкода перавысіла мільярд рублёў па папярэдняй ацэнцыhttp://lenta.ru/news/2013/02/15/toll/. Быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Некалькімі днямі раней, 11 лютага на Урале над тэрыторыяй Башкірыі таксама быў зафіксаваны пралёт буйнога балідаЖыхары Башкірыі сталі сведкамі падзення метэарыта .
Спасылкі
Челябинские школьники получили ранения после падения метеорита Взгляд.ру В результате падения метеорита в Челябинской области пострадали более 100 человек Лента.ру Падение метеорита на Урале: хроника РИА Новости Падение метеорита вид из Сатки Ай Сатка.ру В результате падения метеорита пострадали более сотни жителей Челябинской области World News Federal Press Список онлайн мониторов которые будут транслировать движение метеорита Last-portal.ru
Катэгорыя:Катастрофы XXI стагоддзя Катэгорыя:Катастрофы ў Расіі Катэгорыя:Катастрофы 2013 года Катэгорыя:Метэарыты Катэгорыя:Падзеі 15 лютага Катэгорыя:Люты 2013 года Катэгорыя:2013 год у Расіі Катэгорыя:Гісторыя Чалябінскай вобласці