Гран-Пры Сінгапура — гонка ў календары Чэмпіянату Свету па Формуле-1. Гран-пры праходзіць у Сінгапуры на Marina Bay Street Circuit, трасе, якая праходзіць па гарадскіх вуліцах горада. Гонка стала першай сярод усіх гран-пры, якая праводзілася пры штучным асвятленні ноччу. Таксама траса з’яўляецца першай гарадской трасай Формулы-1 у Азіі. Першым пераможцам Гран-Пры Сінгапура быў іспанскі пілот каманды Renault F1 Фернанда Алонса.
Гісторыя
Вытокі Упершыню гран-пры быў праведзены ў 1961 годзе пад назвай Orient Year Grand Prix. У наступны год гонка атрымала назву Гран-Пры Малайзіі, бо Сінгапур з’яўляўся адным са Штатаў Малайзіі. Пасля 1965 года, калі Сінгапур атрымаў незалежнасць, гонка атрымала сваю цяперашнюю назву. Заезды праводзіліся па вуліцах горада, што выклікала шмат нязручнасцей для жыхароў і муніцыпалітэту. Па гэтых прычынах, у 1973 годзе правядзенне Гран-Пры Сінгапура было спынена.
Формула-1
У лістападзе 2007 года Урад Сінгапура пры падтрымцы Сінгапурскага Агенцтва па Турызму і тэлекамунікацыйнай кампаніі SingTel падпісалі дамоўленасць з босам Формулы-1 Берні Эклстоўнам аб аднаўленні гран-пры і ўключэнні яго ў афіцыйны каляндар Формулы-1 з 2008 года. Усе 110.000 квіткоў былі распрададзены на першы гран-пры пасля аднаўлення. Гран-пры Сінгапура стаў 15 этапам чэмпіянату 2008 года, першым этапам, які праводзіўся ноччу пры штучным асвятленні. Гэта было зроблена для павялічэння тэлеаўдыторыі за кошт еўрапейскіх тэлегледачоў, якія атрымалі магчымасць сачыць за гонкай у больш зручны час. Гонка была выйграна пілотам каманды Renault F1 Фернанда Алонса, чыя перамога была, як потым высветлілася, спланавана з дапамогай махлярства з боку боса каманды Флавіа Брыаторэ і другога пілота каманды Нельсана Піке-малодшага.
За выключэннем дробных змен у паваротах 1, 2, 3 і 10 дзеля павелічэння верагоднасці абгонаў, профіль трасы амаль што не змяняўся.
Пераможцы Ружовым пазначаны гонкі, якія праводзілі не пад эгідай Формулы-1 Год Пілот Канструктар Клас Траса Афіцыйныя вынікі 1966 Лі Хан Сенг Lotus-Ford Формула Libre Thomson Road 1967 Родні Сіо Merlyn-Ford Формула Libre 1968 Гэрры Купер Elfin-Ford Формула Libre 1969 Грэм Лоўрэнс McLaren-Ford Формула Libre 1970 Грэм Лоўрэнс Ferrari Формула Libre 1971 Грэм Лоўрэнс Brabham-Ford Формула Libre 1972 Макс Сцюарт Mildren-Waggott Формула Libre 1973 Верн Шапэн March-Hart Формула Libre 1974—2007 Не праводзілі Фернанда Алонса Renault Формула-1Marina Bay Вынікі Льюіс Хэмілтан McLaren-Mercedes Формула-1 Вынікі Фернанда Алонса Ferrari Формула-1 Вынікі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Вынікі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Вынікі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Вынікі Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Вынікі Себасцьян Фетэль Ferrari Формула-1 Вынікі Ніка Росберг Mercedes Формула-1 Вынікі Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Вынікі Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Вынікі Себасцьян Фетэль Ferrari Формула-1 Вынікі 2020—2021 Не праводзілі за-за пандэміі COVID-19 Серхіа Перэс Red Bull-RBPT Формула-1Marina Bay Вынікі Карлас Сайнс Ferrari Формула-1 Вынікі Ланда Норыс McLaren-Mercedes Формула-1 Вынікі
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт Гран-Пры Сінгапура
Катэгорыя:Гран-пры Формулы-1