Дзень культуры () — дзяржаўнае японскае свята, адзначаецца штогод 3 лістапада. Свята была заснавана ў 1948 годзе ў мэтах заахвочвання развіцця культуры Японіі ў духу «свабоды і свету»Дзень культуры — артыкул на сайце Пасольства Японіі ў Расіі.

Да Другой сусветнай вайны ў гэты дзень адзначалі дзень нараджэння імператара Мэйдзі (Гл. Дзень нараджэння імператара). З 1868 года свята называлася Тэнцё-сэцу (). Пасля смерці імператара Мэйдзі ў 1912 годзе 3 лістапада часова страціла статус свята да 1927 года, калі дзень нараджэння імператара Мэйдзі набыў ўласнае імя — Мэйдзі-сэцу (). У пасляваенны час сувязь Мэйдзі-сэцу з сучасным Днём культуры адспрэчваецца японскімі чыноўнікамі.

У нашы дні святкаванне ўключае шматлікія мастацкія выстаўкі, паказы, парады. Да прыкладу ў Хаконе, прэфектура Канагава ў гэты дзень кожны год праходзіць фестываль даймё (), на якім дэманструюцца адзенне і касцюмы перыяду Эда Japanese Autumn Holidays  — артыкул на сайце GoJapan Для большасці японскіх музеяў Дзень культуры звычайна з’яўляецца «днём адчыненых дзвярэй».

У імператарскім палацы Токіа праходзіць цырымонія ўзнагароджання Ордэнамі культуры. Каля чатырох тысяч дзеячаў у сферах мастацтва, навукі і адукацыі атрымліваюць штогод гэтыя ўзнагароды за ўклад у культурнае развіццё японскага грамадства. Акрамя гэтага, на шматлікіх фестывалях па ўсёй краіне рознымі прыватнымі і дзяржаўнымі арганізацыямі ўручаецца мноства іншых узнагародCulture Day— артыкул на сайце Kids Web Japan.

Цікавы факт:паводле статыстыкі, Дзень культуры, як правіла, аказваецца адным з найбольш пагодлівых у годзе, нават калі днём раней ці пазней было дажджліва. У перыяд паміж 1965 і 1996 гадамі на Дзень культуры прыйшлося ўсяго толькі тры дажджлівых дня.

Спасылкі

Катэгорыя:Святы Японіі Катэгорыя:Фестывалі Японіі Катэгорыя:Святы паводле алфавіта