Новы шэкель ( — «шэкель хадаш») — поўная назва грашовай адзінкі Ізраіля, якая знаходзіцца ў звароце з 4 верасня 1985 года па сённяшні дзень, змяніла стары шэкель, які з’явіўся на свет 24 лютага 1980 года. Адзін шэкель роўны 100 агораў (адз. л. — іўр. אגורה, агора; мн. л. — іўр. אגורות, агоры).

Новы шэкель мае таксама хаджэнне на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі.

Абазначэння валюты: ש"ח (абрэвіятура поўнай назвы валюты «שקל חדש»), NIS (скарачэнне ад англ. New Israeli Sheqel), ILS, згодна са стандартам ISO 4217. Сімвалічнае абазначэнне новага шекеля — ₪, уяўляе сабой перапляценне іўрыцкіх літар ש і ח, з якіх пачынаюцца словы שקל חדש.

Гл. таксама Шэкель Ізраільская ліра

Катэгорыя:Азіяцкія валюты