Казімі́р Віке́нцьевіч Каме́йша (, вёска Малыя Навікі, , Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў завочнае беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1963—1966), быў літсупрацоўнікам валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» (1967—1968). З 1968 г. — старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1979—1981 гг. працаваў у часопісе «Полымя», з 1981 — у часопісе «Вясёлка». У 1988—? гг. — рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць». Пазней працаваў у часопісе «Полымя» і альманаху «Вожык».
Творчасць У рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988), «Лінія лёсу» (вершы, 1996).
Выдаў кнігі паэзіі для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988) і кнігу прозы «Духмянае дзіва» (1984).
Перакладаў творы рускіх, славацкіх, і ўкраінскіх пісьменнікаў на беларускую мову.
Аўтар зборніка лірычных запісаў і мініяцюр «Паміж кубкам і вуснамі» (2010).
Узнагароды і прэміі Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1989) за зборнік паэзіі «Пярэймы дня». Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2010). Медаль Францыска Скарыны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17 снежня 2020 г. № 464 «Аб узнагароджанні».
Літаратура
Спасылкі Казімір Камейша: Я — паэт пушчанскага паходжання // Газета «Звязда»
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі са славацкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»