150px|left Брытанская каралеўская сям'я () — група блізкіх сваякоў манарха Вялікабрытаніі. У 1917 годзе Георг V з-за войны з Германіяй адмовіўся ад усіх нямецкіх тытулаў за сябе і спадчыннікаў і пераназваў Саксен-Кобург-Гоцкую дынастыю ў дом Віндзараў.

У Вялікабрытаніі няма выразнага юрыдычнага або фармальнага вызначэння члена каралеўскай сям'і, як правіла членамі каралеўскай сям'і лічацца манарх, муж або жонка манарха, дзеці манарха, унукі манарха па мужчынскай лініі, мужы і жонкі і аўдавелыя мужы і жонкі сыноў і ўнукаў па мужчынскай лініі манарха. Члены брытанскай каралеўскай сям'і носяць тытулы Іх Каралеўскай Вялікасці і Іх Каралеўскай Высокасці.

Гістарычна члены брытанскай каралеўскай сям'і прадстаўлялі манарха па ўсёй Брытанскай імперыі і займалі адказныя і прадстаўніцкія пасады, на сённяшні дзень яны выконваюць цырыманіяльныя і сацыяльныя функцыі як у Вялікабрытаніі, так і за мяжой, і акрамя манарха не маюць ніякай канстытуцыйнай ролі ў справах урада.

Члены брытанскай каралеўскай сям'і

Яго Вялікасць Кароль і яго другая жонка Яе Вялікасць Каралева-кансорт Яго Каралеўская Высокасць Прынц Уэльскі і яго жонка Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Уэльская Яго Каралеўская Высокасць Прынц Джордж Уэльскі Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Шарлота Уэльская Яго Каралеўская Высокасць Прынц Луі Уэльскі Яго Высокасць Герцаг Сасекскі і яго жонка Меган, герцагіня Сасекская. Яго Каралеўская Высокасць Прынц Арчы Сасекскі Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Лілібет Сасекская Яго Высокасць Герцаг Ёркскі Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Беатрыс Ёркская Сіена Мапэлі Моцы Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Яўгенія Ёркская Аўгуст Бруксбэнк Эрнэст Бруксбэнк Яго Каралеўская Высокасць Герцаг Эдынбургскі і яго жонка Яе Каралеўская Высокасць Герцагіня Эдынбургская. Джэймс, граф Уэсекскі Лэдзі Луіза Віндзар Яе Каралеўская Высокасць Каралеўская Прынцэса Пітэр Філіпс Савана Філіпс Айла Філіпс Зара Ціндал Міа Ціндал Ліна Ціндал Лукас Ціндал Прынц Рычард, герцаг Глостэр, стрыечны дзядька караля і яго жонка Брыджыта, герцагіня Глостэр Прынц Эдвард, герцаг Кенцкі, стрыечны дзядзька караля і яго жонка Катарына, герцагіня Кенцкая Прынц Майкл Кенцкі, стрыечны дзядзька караля, і яго жонка Мары Крысціна фон Рэйбніц, прынцэса Кенцкая. Прынцэса Аляксандра, Высакародная Лэдзі Огілві, стрыечная цётка караля

Генеалагічнае дрэва брытанскай каралеўскай сям'і

Гл. таксама Унукі каралевы Вікторыі і прынца Альберта

Спасылкі Сайт Брытанскай манархавай сям'і

*