Crytek GmbH (часта — Crytek Studios; далей — Crytek) — таварыства з абмежаванай адказнасцю (), нямецкая прыватная кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы камп'ютарных гульняў, гульнявых рухавікоў і камп'ютарных графічных тэхналогій. «Crytek» створана трыма турэцкімі братамі, Джэватам (), Аўні () і Фарукам Ерлі () у 1999 годзе. Асноўны штаб Crytek знаходзіцца ў горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія. Пяць іншых даччыных студый знаходзяцца ў Кіеве, Украіна (Crytek Kiev), Будапешце, Венгрыя (Crytek Budapest), Сафіі, Балгарыя (Crytek Black Sea), Сеуле, Паўднёвая Карэя (Crytek Korea) і Нотынгеме, Вялікабрытанія (Crytek UK).

Каманда распрацоўшчыкаў Crytek складаецца з 474 супрацоўнікаў, сабраных з усяго свету: Еўропа (422), Канада (6), Злучаныя Штаты (15), Бразілія (1), Чылі (1), Турцыя (16), Ізраіль (3), Расія (8), Індыя (2), Кітай (1), Японія (1), Паўднёвая Карэя (13), Аўстралія (7), Новая Зеландыя (1). Crytek стала вядомая першым чынам за распрацоўку гульні Far Cry і гульнявога рухавіка CryEngine, першага рухавіка, які выкарыстоўвае інструмент PolyBump, які засноўваецца на тэхналогіі нормалмапінгу. Наступныя распрацоўкі фірмы — рухавік CryEngine 2 і гульня Crysis, якая грунтуецца на ім.

Распрацаваныя гульні ГодНазваВыдавецПлатформаСтудыя2004Far CryUbisoftMicrosoft WindowsCrytek2007CrysisElectronic ArtsMicrosoft Windows, PlayStation 3, Xbox 3602008Crysis WarheadMicrosoft WindowsCrytek Budapest2011Crysis 2Microsoft Windows, PlayStation 3, Xbox 360Crytek, Crytek UK2012Fibble: Flick 'n' RollCrytekAndroid, iOSCrytek Budapest2013Crysis 3Electronic ArtsMicrosoft Windows, PlayStation 3, Xbox 360Crytek, Crytek UKWarfaceMicrosoft Studios, CrytekMicrosoft Windows, PlayStation 4, Xbox 360, Xbox One, Nintendo SwitchCrytek KievRyse: Son of RomeMicrosoft Windows, Xbox OneCrytek2014The CollectablesDeNAiOSCrytek Budapest2016The ClimbCrytekMicrosoft Windows, Oculus Quest (2019)CrytekRobinson: The JourneyMicrosoft Windows, PlayStation 42019Hunt: ShowdownMicrosoft Windows, PlayStation 4, Xbox One2020Crysis RemasteredMicrosoft Windows, Nintendo Switch, PlayStation 4, Xbox OneThe Climb 2Oculus Quest, Oculus Quest 22021Crysis 2 RemasteredMicrosoft Windows, Nintendo Switch, PlayStation 4, Xbox OneCrysis 3 RemasteredНе выйшлаCrysis 4

Спасылкі Афіцыйны сайт Crytek

Катэгорыя:Кампаніі Германіі Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 1999 годзе