Дубча́ны (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы захад ад Ліды.
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Дубчаны ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Ігнацыя Масальскага, біскупа віленскагаpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 206 жыхароў, 252 дзесяціны зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 44 жылыя пабудовы, 208 жыхароў. З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва 1996 год — 110 чал. (56 двароў) 2004 год — 71 чал. (39 двароў)
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна