Гаўя — рака ў Літве і Іўеўскім раёне Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Вадазбор 1680 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Назва Рачная назва Гаўя балцкага паходжання. Пад 1566 годам зафіксаваная форма «Говья»: «Кговъею въ Немонъ»K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 524..
Назва ідэнтычная назве ракі Гаўя на латвійскім Задзвінні (уцякае ў Балтыйскае мора). Перагук таксама ў назвах іх прытокаў — латвійскай ракі Vija і ракі Іўянкі (< Vija)K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544.. Абедзве назвы, Гаўя i (І)Вія, матываваныя звілістасцю рачнога рэчышча.
У назве Гаўя корань ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 393—398..
Той жа корань у назве ракі Гавязна, а яго фанетычны варыянт — у назве ракі Гуя (усё ў басейне Нёмана).
Назва Гаўя, як і аднайменная рака ў Латвіі, значыць «Звілістая (рака)».
Гідраграфія Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Шальчынінкайскага раёна Літвы. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка.
Даліна выразная. Пойма лугавая, шырынёй ад 0,1 да 0,9 км. Рэчышча звілістае, на асобных участках каналізаванае, шырыня яго ў межань 12—20 м. Берагі стромкія.
На рацэ Жэмыслаўская ГЭС.
Асноўныя прытокі Справа: Матрона, Лынтупка, Апіта, Жыжма, Вядроўка. Злева: Вярсока, Падакупка, Клява, Якунька.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Шальчынінкайскага раёна Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна