Тво́рны склон, або інструментаты́ў, інструмента́ліс (), (не зусім дакладна) абляты́ў — склон, якім у шэрагу моў пазначаецца прылада, інструмент, якім агенс ўздзейнічае на іншыя аб'екты або робіць пэўнае дзеянне. Часам творны склон можа быць у ролі агенса ў пасіўных канструкцыях. Слова ў творным склоне адказвае на пытанне кім/чым?

Сінтаксічная роля Творны склон выражае аб’ектнае, акалічнаснае, азначальнае значэнні. Мае наступныя значэнні: сродку дзеяння: маляваць алоўкам; ускоснага аб’екта, асабліва ў безасабовых сказах: пахне сенам; сумеснасці: ісці з сябрам; часу: сустрэцца познім вечарам; прасторы: ісці полем; спосабу дзеяння і параўнання: ехаць зайцам.

Назоўнікі ў форме творнага склону выконваюць функцыю дапаўнення, акалічнасці, недапасаванага азначэння, форма творнага склону можа выступаць у якасці кампанента састаўнога выказніка (працаваць архітэктарам).

Крыніцы

Катэгорыя:Склон