Во́йткавічы (, ) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.
Гісторыя У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Каятану Павенскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў.
Інфраструктура Цэнтр гаспадаркі УА «Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж». Ёсць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 ператворана ў аграгарадок.
Спасылкі
Катэгорыя:Ваўкавыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна