Емялья́нава. Сустракаецца таксама варыянт Емялля́нава (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.

Агульная інфармацыя На 01.01.2004 г. 19 двароў, 35 жыхароў. Кансервавы завод РСКУП «Ваўкавыскае». На студзень 2012 г. 30 жыхароў. Плошча 7,99 га, працягласць межаў — 1 695 метраў.

Славутасці Свята-Аляксандра-Неўская капліца 1840—1850 гг.

Спасылкі

Катэгорыя:Вярэйкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна