Жынаўцы́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Назва Якраз сярод ваўкавыскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. засведчаны “Иванъ Жиневичъ”Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 96.. У 19 ст. у гэтым рэгіёне фіксаваліся прозвішчы Жыневіч (Зэльва), Жыновіч (Крамяніца). Было граўжышскае Жынь, задарожскае Жын. Ёсць літоўскія Žinys, Žinius, латышскае Žins.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-2947-7?i=328&cat=1532138https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-VQ87-W?i=922&cat=1542834https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BJ-N3NH-B?i=486&cat=2325442https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-XQF5-V?i=33&cc=4166194&cat=1116636Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1136.https://uzvardi.lv/surname/707796 Аснова Žin- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 168..
Гісторыя Вядома з XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 11 двароў, 59 жыхароў.
Да 1967 года вёска адміністрацыйна падпарадкоўвалася Роскаму пассаветуРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162)., да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района .
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 16 двароў, 21 жыхар.
Вядомыя асобы Вітольд Карпыза (1913—2009) — польскі настаўнік, краязнавец, грамадскі дзеяч.
Спасылкі
Катэгорыя:Субацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна