Янышы́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з канца XVII ст. У 1778 г. належала Саламеі Рамэр (пражывалі 15 сялянскіх сем'яў), у 1796 г. — Андрэю Рамэру. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 112 жыхароў. 07.02.1912 г. адбыліся хваляванні сялян супраць харчовага падатку. У 1914 г. 46 двароў, 286 жыхароў. У 1940—1954 гадах цэнтр Янышскага сельсавета.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 51 двор, 98 жыхароў. На 01.01.2007 г. 80 жыхароў.
Спасылкі
Катэгорыя:Гнезнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна