Тупіча́ны (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.

Гісторыя Напэўна, паселішча на гэтым месцы было прынамсі з XI ст. -- селішча XI—XIV ст. выяўлена на паўднёва-ўсходніх ускраінах Тупічан.

На мяжы XVI—XVII ст. належала Станіславу Лапатэцкаму, па яго смерці прывілей на Тупічаны Ваўкавыскага павета ў 1614 годзе атрымаў Фрыдэрык Сапега.

У 1737 годзе ў Воўпаўскім старостве, 14 валок зямлі.

У 1796 годзе належала графу Плятэру, 55 сялян і 15 татарскіх сем’яў.

У 1836 годзе дзяржаўная вёска, 18 двароў, 165 жыхароў.

У 1940—1954 гадах цэнтр Тупічанскага сельсавета.

Насельніцтва

1737 год — 14 валок 1836 год — 18 двароў, 165 жыхароў 2004 год — 53 двары, 115 жыхароў.

Селішча Селішча XI—XIV ст. -- помнік археалогіі (шыфр 413В000119). Выяўлена на паўднёва-ўсходніх ускраінах вёскі. Памерам каля 0,75 га. У 1958 годзе даследавана Фрыдай Гурэвіч. У 1960 годзе Міхаіл Чарняўскі ў выдзіманні пясчанай дзюны знайшоў ляпную кераміку з дамешкай жарствы ў гліне, пакрытую лёгкай штрыхоўкай. У 1973 годзе селішча абследаваў Яраслаў Звяруга. Матэрыялы абследавання знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Плошча 46,35 га(?), працягласць межаў — 5 029 метраў(?).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Воўпаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна